Знайсці
14.05.2021 / 08:36РусŁacБел

Колькасць інфікаваных каранавірусам у Індыі перавысіла 24 млн

Колькасць смяротных зыходаў дасягнула 262 317 чалавек.

Медыкі ў Індыі зарэгістравалі за мінулыя суткі 343 144 новыя выпадкі інфікавання каранавірусам. Агульная колькасць інфікаваных за ўвесь час эпідэміі ў краіне дасягнула 24 046 809, піша ТАСС.

Колькасць інфікаваных у Індыі расце рэкорднымі тэмпамі: пра тое, што гэты паказчык перавысіў 23 млн, Міністэрства аховы здароўя краіны паведаміла 12 мая, пра больш як 22 млн — 9 мая, а пра больш як 21 млн інфікаваных — 6 мая.

Колькасць смяротных зыходаў павялічылася за 24 гадзіны на 4 тыс. і дасягнула 262 317. У той жа час колькасць пацыентаў, якія адужалі, павялічылася за 24 гадзіны на 344 776 і дасягнула 20 079 599.

Прышчэпку ад каранавіруснай інфекцыі ў краіне за апошнія суткі зрабілі 2 027 162 чалавекі, агульная колькасць прышчэпленых дасягнула 179 298 584.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031