Знайсці
14.05.2021 / 07:59РусŁacБел

Ізраіль адхіліў прапанову перамір'я

Тэль-Авіў адхіліў прапанаванае Егіптам доўгатэрміновае перамір'е ў Cектары Газа да поўнага завяршэння сваіх ваенных аперацый, паведамляе AP.

Егіпет часта выступае пасярэднікам паміж Ізраілем і тэрарыстычнай групоўкай «Хамас», і ён быў ключавым гульцом у спыненні мінулых раўндаў баявых дзеянняў. Афіцыйныя асобы спачатку сустрэліся з лідарамі «Хамас» у Сектары Газа, а затым правялі перамовы з ізраільцянамі ў Тэль-Авіве.

Егіпецкая дэлегацыя прапанавала Тэль-Авіву перамір'е на адзін год пры ўмове, што Каір будзе яго каардынаваць.

Ізраіль не толькі адмовіўся ад доўгатэрміновага перамір'я да канца сваіх ваенных аперацый, але і адмовіўся прыняць пасярэдніцтва Каіра для пачатку перамір'я ў Сектары Газа.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031