Знайсці
13.05.2021 / 08:51РусŁacБел

Генеральны сакратар ААН назваў «Спутнік V» адным з ключавых фактараў у барацьбе з кавідам

Генеральны сакратар ААН Антоніу Гутэрыш назваў расійскую вакцыну супраць каранавіруса «Спутнік V» адным з ключавых элементаў для вырашэння праблемы вакцынацыі ў свеце. Пра гэта ён паведаміў падчас сумеснай прэс-канферэнцыі з кіраўніком МЗС Расіі Сяргеем Лаўровым, піша РБК.

un.org

«Мы лічым, што «Спутнік V» — гэта таксама адзін з ключавых элементаў, які дазволіць нам вырашыць праблему вакцынацыі», — указаў генеральны сакратар ААН.

Ён таксама назваў «вельмі добрым знакам» тое, што Расія дала магчымасць супрацоўнікам ААН прышчапіцца «Спутнікам V».

Гутэрыш дадаў, што каранавірус распаўсюджваецца па свеце «як лясны пажар», таму вельмі важна, каб усе людзі былі вакцынаваныя. Генеральны сакратар таксама звярнуў увагу на неабходнасць вырашэння пытанняў з ліцэнзіяй і тэхналагічнай падтрымкай краінам-вытворцам вакцын. Ён адзначыў неабходнасць падтрымаць міжнародны механізм COVAX, дзе «па-ранейшаму ёсць праблемы з пастаўкамі і фінансаваннем».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031