Знайсці
13.05.2021 / 07:36РусŁacБел

Мадура заявіў, што гатовы да перамоваў з апазіцыяй Венесуэлы

Нікалас Мадура заявіў аб тым, што гатовы сустрэцца з прадстаўнікамі апазіцыйных колаў, у тым ліку з іх лідарам Хуанам Гуайда, піша ТАСС.

«Цяпер Гуайда хоча сесці са мной, каб пагаварыць. Я згодны. З дапамогай Еўрапейскага саюза, урада Нарвегіі і Міжнароднай кантактнай групы, я гатовы сустрэцца з усёй апазіцыяй, калі яны хочуць і дзе яны хочуць», — заявіў Мадура, выступ якога трансляваўся па дзяржаўным тэлебачанні.

На думку Мадуры, Вашынгтон даў указанне лідару апазіцыі пачаць перамовы з ім.

Напярэдадні Гуайда прапанаваў пачаць перамовы паміж палітычнымі сіламі краіны пры ўдзеле міжнароднай супольнасці, каб знайсці выхад з крызіснай сітуацыі.

У 2019 годзе Гуайда паставіў пад пытанне легітымнасць Мадуры пасля спрэчных вынікаў прэзідэнцкіх выбараў і абвясціў, што, як спікер парламента, можа выконваць абавязкі кіраўніка дзяржавы да новых выбараў. Яго прызналі ЗША, краіны Групы Лімы (за выключэннем Мексікі), Арганізацыя амерыканскіх дзяржаў і большасць чальцоў Еўрасаюза. Мадура назваў тое, што адбылося, спробай перавароту і з пасады не сышоў.

Венесуэла перажывае сацыяльна-эканамічны крызіс, які суправаджаецца гіперінфляцыяй, дэвальвацыяй нацыянальнай валюты і дэфіцытам тавараў першай неабходнасці. Паводле ААН, краіну пакінулі каля 4,5 млн чалавек. У лютым ЦБ Венесуэлы паведаміў, што інфляцыя ў 2020 годзе ў краіне склала 2959,8%, цэны выраслі на 2840%.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031