Знайсці
13.05.2021 / 07:19РусŁacБел

Кіраўнік СААЗ прышчапіўся ад каранавіруса

Генеральны дырэктар Сусветнай арганізацыі аховы здароўя (СААЗ) Тэдрас Адханам Гебрэйесус зрабіў прышчэпку ад каранавіруса. Пра гэта ён напісаў у сваім Twitter.

«Сёння настала мая чарга зрабіць прышчэпку ад COVID-19 ва Універсітэцкай клініцы Жэневы», — адзначаецца ў паведамленні.

Дырэктар адзначыў, што вакцыны супраць інфекцыі варта даставіць ва ўсе краіны свету як мага хутчэй.

Раней генеральны сакратар ААН Антоніу Гутэрыш дапусціў з'яўленне ўстойлівых да вакцын мутацый COVID-19. Паводле яго слоў, гэта магчыма пры актыўным пашырэнні захворвання ў бедных краінах, дзе назіраецца «значны прабел» у пытанні вакцынацыі.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031