Знайсці
12.05.2021 / 22:37РусŁacБел

Як перапрацоўваць пластык любога тыпу

Яшчэ адна магчымасць наблізіцца да вырашэння важнай праблемы.

Фота pixabay.com

Пластык — адзіны матэрыял штучнага паходжання, які можна знайсці і ў глебе, і ў паветры, і ў глыбінях акіянаў. Пластык прабраўся ў ланцугі харчавання, таму цяпер яго мікраскапічныя кавалкі трапляюць у чалавечы арганізм разам з ежай, часам іх знаходзяць нават у чалавечай плацэнце.

Звыклыя спосабы перапрацоўкі пластыку вельмі цяжкія, і толькі 9% гэтага матэрыялу, вырабленага за гісторыю чалавецтва, было перапрацавана ў новы пластык. Але ўжо шмат гадоў існуе канцэпцыя хімічнай перапрацоўкі, згодна з якой скарыстаны пластык будзе пераўтвораны ў нафту, з якой ён і быў зроблены, тлумачыць ВВС.

Пакуль што асноўнай перашкодай для такой працы з пластыкам было тое, што яна патрабуе надта вялікую колькасць энергіі. Калі таксама ўлічыць, што кошты на нафту — з’ява нестабільная, атрымліваецца, што больш выгадна вырабляць новы пластык, чым перапрацоўваць той, што ўжо існуе. Але некаторыя кампаніі ўжо спрабуюць перайсці на хімічную перапрацоўку пластыку.

Пры гэтым метад даў бы магчымасць працаваць з тым пластыкам, які нельга перапрацаваць старымі метадамі. Некаторыя прадметы, напрыклад, пластыкавыя кантэйнеры для ежы, часам складаюцца з розных тыпаў пластыка, і аддзяліць на заводзе адзін пластык ад іншага дастаткова цяжка. І нават калі прадмет можна перапрацаваць, гэтаму могуць перашкодзіць рэшткі ежы, што засталіся.

Самая ўніверсальная версія хімічнай перапрацоўкі — так званы сыравінны рэцыклінг, які пры дапамозе цяпла падзяляе палімеры на больш простыя малекулы. Вось як гэта працуе.

Пластыкавы прадмет, напрыклад бутэлька, трапляе на ўстаноўку па перапрацоўцы. Там яе мыюць, падзяляюць на маленькія фрагменты і накіроўваюць у піралізную ўстаноўку, дзе пластык расплаўляюць. Пасля ў піралізатары пластык награваюць да вельмі высокіх тэмператур, і ён ператвараецца ў газ. Атрыманае рэчыва астуджваюць да стану вадкасці і падзяляюць на фракцыі, якія потым можна выкарыстоўваць для розных мэтаў.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера