За год колькасць ветэранаў Вялікай Айчыннай зменшылася амаль на траціну — да 3300 чалавек
Раней Міністэрства працы і сацыяльнай абароны публікавала свае падлікі кожны квартал, пасля каранавіруса — раз на год.
Па стане на 1 красавіка 2021 года ў Беларусі было 3337 ветэранаў.
Дата | Колькасць ветэранаў | Змяншэнне за год |
1 красавіка 2017 | 10746 | |
1 красавіка 2018 | 8412 | -21,7% |
1 красавіка 2019 | 6250 | -25,7% |
1 красавіка 2020 | 4806 | -23,1% |
1 красавіка 2021 | 3337 | -30,5% |
Пры гэтым варта разумець, што колькасць непасрэдных удзельнікаў вайны нашмат меншая. Паводле падлікаў Мінпрацы, удзельнікаў і інвалідаў Вялікай Айчыннай засталося 1877 чалавек.
Паводле беларускага заканадаўства, ветэранамі ВАВ лічацца тыя, хто прымаў удзел «у ліквідацыі нацыяналістычнага падполля на тэрыторыі Украіны, Беларусі і балтыйскіх краін да канца 1951 года».
0
0
0
0
0
0
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Лукашэнка прымусіў міністра выкопваць зерне рукамі
 14
Здагадайцеся, на каго адвучыўся Раман Пратасевіч
 24
Расейцы нанеслі ракетны ўдар па Адэсе, там вялікі пажар
 1
Ва Украіне загінуў Фелікс Эдмундавіч Дзяржынскі
 5
У Варшаве напалі на беларуску, у яе траўма галавы
 27
«Вымыў падлогу расійскім паслом». У кабінеце польскага міністра Сікорскага заўважылі карыкатуру пра Нябензю
 4
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера