Знайсці
02.05.2021 / 20:55РусŁacБел

Заўзятары сарвалі матч «Манчэстэр Юнайтэд» — «Ліверпуль». Яны пратэставалі супраць Суперлігі

Матч паміж «Манчэстар Юнайтэд» і «Ліверпулем» у 34-м туры англійскай Прэм'ер-лігі перанесены на нявызначаны тэрмін, піша Eurosport.

Стартавы свісток павінен быў прагучаць у 18.30, але за пару гадзін да пачатку гульні фанаты «Юнайтэд», якія выступаюць супраць сям'і Глейзераў, уладальнікаў «МЮ», прарваліся на «Олд Трафард» і высыпалі на поле. Праз гэта старт матча быў адкладзены на нявызначаны тэрмін.

Афіцыйныя прадстаўнікі клубаў не змаглі трапіць на стадыён, каманды засталіся ў гатэлях.

«Пасля абмеркавання сітуацыі прадстаўнікамі паліцыі, Прэм'ер-лігі, кіраўніцтва стадыёна «Олд Трафард» і клубаў наш матч супраць «Ліверпуля» быў адкладзены з меркаванняў бяспекі ў сувязі з сённяшнімі пратэстамі. Мы будзем праводзіць перамовы з Прэм'ер-Лігай аб новай даце матча», — гаворыцца ў заяве «МЮ».

Заўзятары «МЮ» даўно выступаюць супраць Глейзераў, але з няўдалым запускам Суперлігі пратэсты ўспыхнулі з новай сілай.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера