Знайсці
30.04.2021 / 11:19РусŁacБел

Адкрыты самы доўгі падвесны пешаходны мост у свеце. Яго даўжыня — 516 метраў на вышыні 176 метраў

У Партугаліі адкрылі самы доўгі ў свеце падвесны пешаходны мост. Ён знаходзіцца ў геапарку Арока, паведамляе CNN.

Даўжыня моста — 516 метраў, ён пракладзены над ракой Пайва на вышыні 176 метраў.

Падвесны мост падтрымліваецца сталёвымі тросамі і двума вялізнымі V-падобнымі вежамі.

Парэнчы і насціл выкананы з цвёрдай адкрытай сеткі, таму пад сабой наведвальнікі будуць бачыць цясніну. Пераход праз увесь мост займае каля 10 хвілін.

Будаўніцтва моста, спраектаванага партугальскай студыяй, заняло два гады і завяршылася ў ліпені 2020 года, але з-за пандэміі адкрыццё перанеслі амаль на год. Мост каштаваў 2,3 мільёна еўра.

Для ўсіх наведвальнікаў ён адкрыецца 3 мая, але некаторыя мясцовыя жыхары ўжо паспелі там прайсці. Яны адзначылі, што крыху спалохаліся, ступіўшы на мост, але назвалі такі досвед экстраардынарным.

Мясцовыя ўлады ж адзначылі, што мост здольны зацікавіць розных людзей: аматараў інжынерыі, знаўцаў прыроды, і тых, хто любіць экстрым. Геапарк Арока вядомы сярод аматараў экстрэмальных відаў спорту.

Раней самым доўгім падвесным пешаходным мостам у свеце быў мост Чарльза Куонена ў Швейцарыі працягласцю 494 метры, адкрыты ў 2017 годзе.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031