Знайсці
26.04.2021 / 12:00РусŁacБел

Галоўнага рэдактара Intex-press за інтэрв'ю з Ціханоўскай аштрафавалі на 580 рублёў

26 красавіка ў Баранавічах суд разгледзеў адміністрацыйную справу ў дачыненні да галоўнага рэдактара Intex-press Уладзіміра Янукевіча за «парушэнне заканадаўства аб СМІ». Падставай для разбору стала апублікаванае на сайце 14 красавіка інтэрв'ю са Святланай Ціханоўскай, піша Tut.by.

Уладзімір Янукевіч. Фота Станіслава Коршунава

Уладзіміра Янукевіча выклікалі ў суд як уладальніка сайта Intex-press, на якім была размешчана электронная версія матэрыялу.

Яго абвінавачвалі ў парушэнні заканадаўства аб СМІ — ч. 5 арт 23.5 КаАП (Распаўсюд уладальнікам інтэрнэт-рэсурсу, не зарэгістраванага ў якасці сеткавага выдання, інфармацыі, распаўсюджванне якой забаронена на інтэрнэт-рэсурсах у адпаведнасці з заканадаўчымі актамі).

Яму далі максімальна магчымае для фізасобы пакаранне — 20 базавых (580 рублёў).

Міліцыя таксама пачала адміністрацыйны працэс у дачыненні да юрыдычнай асобы «Выдавецкі дом «Інтэкс-Прэс» за друкаваную версію інтэрв'ю з Ціханоўскай. На гэты раз па ч. 4 арт. 23.5 (Распаўсюд СМІ інфармацыі, распаўсюд якой забаронены). Тут пагражае да 200 базавых (5800 рублёў) штрафу для юрыдычныай асобы. Гэты матэрыял будзе разглядаць Эканамічны суд Брэсцкай вобласці. Дата пасяджэння пакуль не прызначаная.

Акрамя таго, у міліцыі паведамілі, што па факце публікацыі праводзіцца праверка па арт. 361 КК РБ (Заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031