У праваслаўных — Вялікі тыдзень. Лічаныя дні да Вялікадня
Учора праваслаўныя адзначалі Вербніцу, а сёння пачаўся Вялікі, або Пакутны тыдзень. 2 мая — Вялікдзень.
Апошні тыдзень перад Вялікаднем прысвечаны ўспамінам пра апошнія дні зямнога жыцця Ісуса Хрыста. Лічыцца, што ў гэтыя дні вернікі павінны трымаць асабліва строгі пост.
29 красавіка — Вялікі чацвер, затым Вялікая пятніца.
Вялікдзень сёння ў праваслаўных досыць позна — 2 мая. Каталікі і пратэстанты адзначылі яго амаль на месяц раней — 4 красавіка.
У 2022-м і 2023-м гадах розніца паміж Вялікаднямі будзе складаць тыдзень: 17 і 24 красавіка і 9 і 16 красавіка адпаведна.
А вось у 2024-м Вялікдзень у каталікоў і пратэстантаў будзе 31 сакавіка, а ў праваслаўных — 5 мая.
А ў 2025-м Вялікдзень будзе супольны — 20 красавіка.
0
0
0
0
0
0
У Баранавічах заўважылі ката-кіроўцу ФОТАФАКТ
 5
Арангутан змог залячыць рану пры дапамозе лекавай расліны. Такое ў дзікай прыродзе адбылося ўпершыню
 2
Мадонна дала найвялікшы канцэрт за сваю карʼеру
 2
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Хто такія скуфы і ці жывуць яны ў Беларусі?
 2
Пачалася раптоўная праверка гатоўнасці сіл і сродкаў носьбітаў тактычнай ядзернай зброі
 2
Качанава сустрэлася з Марынай Васілеўскай і не ўпусціла магчымасці лішні раз працытаваць Лукашэнку
 11
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера