Bloomberg: Нафта можа падаражэць да $74 за бараль
Лішкі нафты, якія назапасіліся ў сувязі з крызісам, выкліканым пандэміяй, амаль зніклі, паведаміў Bloomberg.
Па стане на люты ў сховішчах заставалася менш за пятую частку ад назапашаных аб'ёмаў паліва, падае Bloomberg звесткі Міжнароднага энергетычнага агенцтва (МЭА). З таго часу рэшткі скараціліся яшчэ больш.
У ліпені 2020 года на піку ў сховішчах па ўсім свеце сабралася на 249 млн барэляў больш за сярэдняе значэнне за 2015—2019 гады, а ў лютым 2021-га гэты лішак знізіўся да 57 млн барэляў.
Спажыванне паліва вырасла дзякуючы аднаўленню попыту і росту цэн на нафту. Нафта Brent завяршыла таргі 16 красавіка на ўзроўні $66,7.
Па меры аднаўлення попыту цана нафты маркі Brent можа падняцца да $74 за бараль ці нават вышэй, піша Bloomberg.
0
0
0
0
0
0
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
У Слоніме таксіст зрабіў заўвагу неахайным пасажырам. Тыя ў кішэню за словам не палезлі — і пачаліся «прыгоды»
Песні ананімнай спявачкі Клаўдзіі Пятроўны ва Украіне сярод лідараў праслухоўванняў. А што вядома пра яе асобу?
 4
Шыльды на некаторых вуліцах Мінска стануць каляровымі
 5
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера