Знайсці
15.04.2021 / 11:58РусŁacБел

Юрысту Фонду Навальнага Любові Собаль далі год выпраўленчых работ умоўна

Юрыст расійскага Фонду барацьбы з карупцыяй Любоў Собаль прызнаная вінаватай па крымінальнай справе аб парушэнні недатыкальнасці жылля. Ёй прызначаны ўмоўны тэрмін — адзін год папраўчых работ з утрыманнем 10% заробку ў даход дзяржавы, паведамляе meduza.io.

Выпрабавальны тэрмін па прысудзе складае адзін год. Увесь гэты час Собаль павінна адзначацца ў крымінальнай інспекцыі. У выпадку парушэнняў умоўны тэрмін будзе зменены на рэальны.

Пасля абвяшчэння прысуду Любоў Собаль сказала: «Якая ганьба і сорам!» Яна заявіла, што будзе абскарджваць рашэнне суддзі.

«Кватэрную справу» супраць Собаль распачалі пасля таго, як 21 снежня 2020 года яна прыехала да кватэры супрацоўніка ФСБ Канстанціна Кудраўцава — раней гэты чалавек у тэлефоннай размове з Аляксеем Навальным фактычна пацвердзіў, што палітыка спрабавалі атруціць рэчывам з групы «Навічок».

Пацярпелым бокам па справе выступала цешча супрацоўніка ФСБ Галіна Субоціна. Яна сцвярджала, што Собаль адштурхнула яе і ўварвалася ў кватэру. Сам Кудраўцаў не праходзіў па справе ні сведкам, ні пацярпелым, паколькі следству не ўдалося ўстанавіць яго месцазнаходжанне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031