Знайсці
14.04.2021 / 12:49РусŁacБел

Дэпартаванага ў Расію валанцёра каманды Ціханоўскай Андрэя Новікава зноў затрымалі ў Беларусі, калі ён прыехаў да сям'і

13 красавіка сілавікі затрымалі Андрэя Новікава — валанцёра ініцыятыўнай групы па зборы подпісаў за Святлану Ціханоўскую, паведамляе «Радыё Свабода».

Раней Андрэй 7 месяцаў быў палітычным зняволеным у СІЗА на Валадарскага ў рамках «справы Ціханоўскага». Вінавацілі паводле ч. 1 арт. 342 КК (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак). 26 лістапада 2020 года Новікава дэпартавалі ў Расію, забараніўшы наведваць Беларусь цягам 10 гадоў.

Андрэй Новікаў усё ж прыехаў у Беларусь. Сілавыя органы дазналіся пра гэта і затрымалі яго прыкладна ў 21.30 у Паставах. Ён прыехаў туды наведаць жонку з дзецьмі. У Андрэя паўтарагадовая дачка і яшчэ адна дачка-інвалід.

Яго прывезлі ў Пастаўскі РАУС. Папярэдне былому палітвязню інкрымінуюць арт. 371 КК РБ (Незаконнае перасячэнне дзяржаўнай мяжы). У пятніцу 16 красавіка ў прысутнасці адваката яму выставяць афіцыйнае абвінавачанне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера