Знайсці
13.04.2021 / 17:42РусŁacБел

Патрыярх Кірыл: Заразіцца каранавірусам праз прычасце немагчыма

Руская праваслаўная царква (РПЦ) не сумняецца ў тым, што заразіцца каранавірусам праз святыя дары падчас прычасця немагчыма, сказаў патрыярх маскоўскі Кірыл у аўторак на пасяджэнні Сінода РПЦ, піша ТАСС.

Раней старшыня Аддзела знешніх царкоўных сувязяў (АЗЦС) Маскоўскага патрыярхата мітрапаліт Валакаламскі Іларыён (Алфееў) заклікаў вернікаў не баяцца прычашчацца падчас пандэміі. Прыгатаваныя для прычасця хлеб і віно, паводле царкоўнага вучэння, святыя і могуць уздзейнічаць на чалавека толькі станоўча.

«Мы ні ў якім разе не падвяргаем сумневу гаючую сілу святых Хрыстовых таямніц! І доказам служыць тая акалічнасць, што пасля прычашчэння нашы дыяканы спажываюць Святыя дары з агульнай чашы [пасля літургіі і прычасця пакінутыя незапатрабаванымі хлеб і віно не знішчаюцца, а ўжываюцца ў ежу святарамі], і ні адзін з іх не захварэў і ніколі не захварэе, — адзначыў патрыярх. — Паколькі я служу без дыякана, я спажываю Святыя дары без усялякага сумневу, з поўнай упэўненасцю ў тым, што, прычашчаючыся Цела і Крыві Хрыстовай, мы прычашчаемся вялікай святыні, якая не падпадае ні пад якую інфекцыю».

У сакавіку 2020 года патрыярх Кірыл і Сінод РПЦ зацвердзілі інструкцыю, згодна з якой падчас пандэміі прадпісваецца адмова ад цалавання крыжа пасля літургіі, а таксама ўзмацняюцца санітарныя правілы пры здзяйсненні сакрамэнтаў — хросту, прычасця і сабаравання.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930