Знайсці
09.04.2021 / 15:02РусŁacБел

Віталя Шчэрбіча асудзілі на чатыры гады калоніі ўзмоцненага рэжыму. У яго знайшлі піратэхнічныя вырабы і дзевяць «вожыкаў»

9 красавіка ў судзе Заводскага раёна агучылі прысуд палітзняволенаму Віталю Шчэрбічу, якога вінавацілі ў падрыхтоўцы да масавых беспарадкаў у Мінску — ч. 1 арт. 13 і ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса, паведамляе spring96.org.

Віталь Шчэрбіч, spring96.org

Суддзя Анжэла Касцюкевіч палічыла, што віна мужчыны даказаная, і прызначыла яму пакаранне, якое напярэдадні запрасіла дзяржабвінаваўца Вольга Дзендзілевіч, — пазбаўленне волі тэрмінам на 4 гады ва ўмовах узмоцненага рэжыму. 

Віталя Шчэрбіча затрымалі 17 лістапада, пры ператрусе знайшлі піратэхнічныя вырабы і амуніцыю для страйкболу, а таксама дзевяць «вожыкаў».

Усё абвінавачванне мужчыны будавалася на інфармацыі ад мабільнага аператара аб знаходжанні абаненцкага нумара Віталя ў месцах правядзення мітынгаў у жніўні і верасні 2020 года, тэлефоннай размове з маці, пакінутых паведамленнях у тэлеграм-чаце «Грамадзянская самааабарона Беларусі» ды канфіскаваных рэчах. 

Віталь Шчэрбіч сваю віну не прызнаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031