Знайсці
02.04.2021 / 13:49РусŁacБел

Улады забараняюць стрымы з масавых акцый

Дэпутаты прынялі ў першым чытанні законапраект «Аб масавых мерапрыемствах у Беларусі». Законапраект прадстаўляў у парламенце міністр унутраных спраў Іван Кубракоў, піша БелТА.

Фота Надзеі Бужан

Вось асноўныя змены:

1) Адмяняецца паведамляльны парадак арганізацыі і правядзення масавых мерапрыемстваў. Раней існаваў спіс месцаў, у якіх можна было праводзіць любыя мітынгі, заключыўшы дамову з медыкамі і міліцыяй — напрыклад, каля плошчы Бангалор.

Зрэшты, гэты парадак усё адно не працаваў — міліцыя адмаўлялася падпісваць дамову з арганізатарамі Дня Волі.

Цяпер усе масавыя мерапрыемствы могуць праводзіцца выключна на падставе дазволу мясцовых органаў улады.

2) Забараняецца асвятленне ў рэжыме рэальнага часу недазволеных масавых мерапрыемстваў «з мэтай іх папулярызацыі або прапаганды».

Што маецца на ўвазе? Найхутчэй, забараняюцца стрымы з акцый. Аднак пачынаючы з лета 2020 года стрымы фактычна і не праводзіліся.

3) «На журналістаў распаўсюджваецца патрабаванне па выкананні грамадскага парадку нароўні з удзельнікамі масавых мерапрыемстваў».

Магчыма, гэта фраза мае на ўвазе, што журналістаў будуць прыцягваць да адказнасці за працу на недазволеных мерапрыемствах. Але каб вынесці за дужкі журналістаў дзяржаўных СМІ, то ўдакладняецца, што караць будуць толькі тых, хто «парушае грамадскі парадак».

«Журналістам будзе забаронена выконваць распарадчыя функцыі на масавым мерапрыемстве». Што маецца на ўвазе, незразумела. 

Змены ў заканадаўстве павінны быць зацверджаныя Палатай прадстаўнікоў у некалькіх чытаннях, а таксама Саветам Рэспублікі і кіраўніком краіны. Пасля гэтага яны набудуць сілу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031