Знайсці
30.03.2021 / 14:16РусŁacБел

Перакладчыку з Магілёва далі сем сутак за рэпост з «экстрэмісцкага канала»

У Магілёве перакладчыка і актывіста Таварыства беларускай мовы Анатоля Прасаловіча асудзілі на 7 дзён адміністрацыйнага арышту за рэпост публікацыі з лагатыпам, які ўнесены ў спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў. Ён пашырыў відэа пра выставу пратэставага мастацтва ў Токіа, паведамляе Радыё Свабода.

Фота з сацсетак Анатоля Прасаловіча.

Справу разглядала суддзя Ленінскага раённага суда Таццяна Касцюк.

Анатоля Прасаловіча затрымалі 27 сакавіка ў цэнтры горада і да суда трымалі ў ізалятары. На працэсе стала вядома, што падставай для зняволення актывіста быў не рэпост забароненага відэа, а іншая адміністрацыйная справа, матэрыялы для якой нібыта збірае цяпер Ленінскі аддзел міліцыі.

Прасаловіч сказаў на судзе, што пашырыў відэаматэрыял, бо, як яму здалося, ён мог спадабацца знаёмцам з творчага асяроддзя. Паводле актывіста, забароненага лагатыпа на пачатку фільма не было, іначай ён не стаў бы яго перапошчваць, бо ведаў пра спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031