Знайсці
02.03.2021 / 16:03РусŁacБел

Журналістку Кацярыну Барысевіч асудзілі на рэальны тэрмін — 6 месяцаў калоніі. Арцём Сарокін атрымаў два гады з адтэрміноўкай

2 сакавіка суд Маскоўскага раёна Мінска агучыў вырак доктару Арцёму Сарокіну і журналістцы Кацярыне Барысевіч. 

Доктара БХМД Арцёма Сарокіна і журналістку Tut.by Кацярыну Барысевіч затрымалі 19 лістапада. На думку Генпракуратуры, яны выдалі медыцынскую таямніцу аб стане Рамана Бандарэнкі, што пацягнула цяжкія наступствы, а менавіта «павышэнне напружанасці ў грамадстве і стварэнне атмасферы недаверу да кампетэнтных дзяржаўных органаў». Пакаранне — да трох гадоў пазбаўлення волі.

Справу разглядаў суд Маскоўскага раёна. Спачатку на працэс не пусцілі незалежных журналістаў, а пасля пасяджэнне ўвогуле закрылі. Пра гэта папрасіў пракурор, яго хадайніцтва задаволілі, хоць абвінавачаныя, іх абаронцы і нават мама загінулага Рамана Бандарэнкі выказаліся супраць закрыцця працэсу. 

Але ж вырак агучваецца ў адкрытым рэжыме. 2 сакавіка суддзя Святлана Бандарэнка зачытала прысуд. 

Кацярыну Барысевіч асудзілі на рэальны тэрмін — 6 месяцаў калоніі і штраф 2900 рублёў. На свабоду яна павінна выйсці 19 мая.

Арцёма Сарокіна прысудзілі да 2 гадоў пазбаўлення волі з адтэрміноўкай на год.

Доктара Арцёма Сарокіна ў калонію не адправілі. Ён атрымаў адтэрміноўку. Сарокіна вызвалілі ў зале суда.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031