Знайсці
02.03.2021 / 11:24РусŁacБел

Піневіч: Масавая вакцынацыя пачнецца ў красавіку, «калі атрымаем сваю вакцыну ў больш масавай вытворчасці»

Пра гэта сёння журналістам паведаміў міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч падчас калегіі галоўнага ўпраўлення аховы здароўя Гродзенскага аблвыканкама, піша БелТА.

Фота цэнтра імя Гамалеі

Першапачаткова вакцынацыя ад каранавіруса праводзілася тым медработнікам, якія ў гэтым мелі патрэбу і выказалі жаданне.

«Сёння прыйшла партыя 40 тысяч доз другога кампанента вакцыны з Расіі. Павінна прыбыць яшчэ адна стотысячная партыя. Раней мы ўжо паведамлялі аб 50 тыс. кітайскіх вакцын», — адзначыў Дзмітрый Піневіч. 

«Масавая вакцынацыя ўсіх ахвотных пачнецца з красавіка. Ніякай праблемы ў гэтым няма. Пакуль запісваем, лічым ахвотных, іх шмат. Прыступім да вакцынацыі, калі атрымаем сваю вакцыну ў больш масавай вытворчасці.

Але да гэтага завершым вакцынацыю, як гэта робіць і ўвесь свет, тых, хто ў ёй мае патрэбу больш за ўсё ў рамках сваёй прафесійнай дзейнасці», — дадаў міністр.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031