Знайсці
01.03.2021 / 22:14РусŁacБел

Сталічны глянцавы часопіс «where Minsk» закрыўся

Сталічны глянцавы часопіс «where Minsk», выдавецкі дом СПН, спыніў сваю працу. Пра гэта на сваёй старонцы ў facebook паведаміла кіраўніца выдання Іна Васіленка.

«Гэта быў апошні выпуск часопіса «where Minsk». 15 гадоў мы былі ў горадзе, мы першыя хто прапанаваў гораду бясплатны, гарадскі, глянцавы часопіс пра жыццё горада з карысным і якасным кантэнтам. Паверце, гэта рашэнне далося вельмі цяжка.

Я шчыра ўдзячная ўсім хто быў побач, і камандзе, і, вядома, партнёрам! Пройдзены вялікі шлях, і ўсё было нездарма, я гэта ведаю!

Жадаю вам поспехаў у гэтыя няпростыя часы. Будзьце моцнымі, думайце на апярэджанне, рэалізуйце пастаўленыя перад сабой задачы», — адзначыла яна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930