Знайсці
01.03.2021 / 18:21РусŁacБел

У нядзелю ў лесе каля Салігорска затрымалі некалькі чалавек. Чацвёра — у ІЧУ да суда

У нядзелю, 28 лютага, у пасёлку побач з Салігорскам затрымалі некалькі чалавек. Трое з іх — страйкамаўцы «Беларуськалія». Яшчэ пяць — жанчыны. Ці былі іншыя затрыманыя, пакуль што дакладна невядома. Некаторых да суда з ізалятара адпусцілі дадому: гэта жанчыны, у якіх ёсць непаўналетнія дзеці, і пенсіянерка, піша Tut.by.

Салігорск. Фота: Аляксандр Васюковіч, Tut.by

28 лютага ў лесапаркавай зоне каля пасёлка Тычыны Салігорскага раёна яны сустрэліся з сябрамі і аднадумцамі, гутарылі, фатаграфаваліся. Гэта было каля 16-й гадзіны дня, прыкладна праз паўгадзіны прыехаў АМАП.

— Чуем: «Стаяць — працуе АМАП». І пачалі нас затрымліваць. У выніку пяцярых жанчын пагрузілі ў адзін бус, некалькі хлопцаў — у іншы. Нас прывезлі ў ІЧУ і пакінулі ў прагулачным дворыку. Паступова адтуль клікалі на допыт: адразу быў вопіс рэчаў, потым пыталіся, у каго ёсць дзеці і хто дзе жыве.

Па словах затрыманай, тым часам у некаторых дома праводзілі агляд. У колькіх дакладна — невядома. У адной канфіскавалі чырвоную стужку, якой быў звязаны букет — яго дзяўчына дарыла маме на дзень нараджэння.

— Затым нас перавялі ў камеры і ўжо з камер выклікалі і складалі пратаколы паводле арт 23.4 КаАП (Непадпарадкаванне законнаму распараджэнню ці патрабаванню службовай асобы пры выкананні ім службовых паўнамоцтваў) і 23.34 КаАП (Парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў). У ІЧУ мы прабылі прыкладна да паўночы, затым пад распіску нас адпусцілі да суда дадому. З пяці жанчын адпусцілі чатырох: тых, у каго ёсць непаўналетнія дзеці, і пенсіянерку. Пенсіянерцы было дрэнна. Адну дзяўчыну пакінулі да суда ў ізалятары.

Вядома, што трое затрыманых у лесапарку хлопцаў — у ІЧУ ў Салігорску да суда. Усе трое — стачкамаўцы «Беларуськалія». Гэта Антон Дзямкоў, Канстанцін Дзяцееў, Андрэй Магілявец.

Журналісты пагаварылі з жонкамі затрыманых сябраў стачкама Антона Дзямкова і Андрэя Магіляўца. Па іх словах, мужы да гэтага часу ў ІЧУ, калі будзе суд — жанчыны дакладна не ведаюць. Па якіх менавіта артыкулах на іх мужоў склалі пратаколы, ім таксама дакладна невядома. Кацярына, жонка Антона Дзямкова, учора яго шукала сама:

— Я яму тэлефанавала, ён быў недаступны, у гадзіну ночы прачытала, што ён у міліцыі.

Наталля, жонка Андрэя Магіляўца, учора мужа таксама шукала сама: тэлефанавала ў мясцовае РАУС. Прыкладна а 22-й гадзіне вечара ёй пацвердзілі, што муж затрыманы.

Датэлефанавацца ва УУС Мінскага аблвыканкама, каб атрымаць аператыўны каментар па сітуацыі, не ўдалося.

Tut.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031