Знайсці
01.03.2021 / 09:04РусŁacБел

У Славакіі ўвядуць каменданцкую гадзіну і абавязковае нашэнне рэспіратараў

Каменданцкая гадзіна пачне дзейнічаць з 3 сакавіка, а нашэнне рэспіратараў ва ўсіх грамадскіх месцах стане абавязковым з 15 сакавіка. Калі сітуацыя з COVID-19 не палепшыцца, то ўлады абвесцяць татальны лакдаўн, піша РБК.

Урад Славакіі вырашыў увесці каменданцкую гадзіну і абавязковае нашэнне рэспіратараў FFP2 ў грамадскіх месцах з-за распаўсюджвання каранавіруса COVID-19.

Каменданцкую гадзіну ўвядуць на ўсёй тэрыторыі краіны з 3 сакавіка, яна будзе дзейнічаць з 20:00 да 1:00. У гэты час з дома можна будзе выйсці ў выпадку паездкі на працу або паходу да доктара. Разам з тым з 5:00 да 20:00 грамадзянам будзе забаронена выходзіць з дома без паважных прычын, якія павінны пацвярджацца дакументамі.

Навучальныя ўстановы пакуль працягнуць працу, аднак вучняў пачатковых класаў і выхаванцаў дзіцячых садкоў павінны будуць асабіста прыводзіць бацькі, якія накіроўваюцца на працу. Дзяцей беспрацоўных ці тых, хто працуе дыстанцыйна, абавязалі знаходзіцца дома.

Абавязковае нашэнне рэспіратараў у крамах і грамадскім транспарце будзе ўведзена з 8 сакавіка, а з 15 сакавіка іх будзе неабходна насіць ва ўсіх грамадскіх месцах. Выключэнне зроблена для дзяцей, якія змогуць і далей карыстацца медыцынскімі маскамі.

Гэтыя абмежаванні будуць дзейнічаць да 21 сакавіка. Калі да гэтага часу не будзе дасягнуты станоўчы эфект, то ў краіне ўвядуць лакдаўн, які прадугледжвае закрыццё прадпрыемстваў і жорсткія абмежаванні на перамяшчэнне.

Каменданцкая гадзіна ўжо ўводзілася ў Славакіі з 24 кастрычніка па 1 лістапада мінулага года. Тады грамадзянам забаранілі пакідаць дамы з 01:00 да 05: 00. У астатні час выйсці можна было для паездак на працу, наведвання харчовых магазінаў, паліклінік, аптэк, а таксама для паездак да сваякоў і выгулу хатніх жывёл.

Паводле звестак Міністэрства аховы здароўя Славакіі, за час пандэміі ў краіне каранавірусам заразіліся больш за 308 тысяч чалавек, з якіх памерлі 7189 пацыентаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031