Знайсці
27.02.2021 / 19:23РусŁacБел

Мінскае «Дынама» ў Кубку Гагарына згуляе з піцерскім СКА

Сёння скончыўся рэгулярны сезон у Кантынентальнай хакейнай лізе. Мінскае «Дынама» заняло сёмае месца ў Заходняй канферэнцыі і ў плэй-оф згуляе са СКА (Пецярбург), што фінішаваў на другім месцы. Дарэчы, сёння «Дынама» і СКА акурат разам і завяршалі рэгулярны чэмпіянат. СКА перамог 4:2.

Tut.by

Серыя ў плэй-оф доўжыцца да чатырох перамог. Першыя дзве гульні ў Санкт-Пецярбургу (2 і 4 сакавіка).

Затым дзве гульні ў Мінску (6 і 8 сакавіка). Потым, калі спатрэбіцца, каманды будуць мяняцца пляцоўкамі. 10 сакавіка — матч у Санкт-Пецярбургу, 12-га ў Мінску.

«Дынама» за сваю гісторыю чатыры разы выходзіла ў плэй-оф КХЛ, апошні раз у сезоне 2016/2017, аднак далей першага раўнда не трапляла.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930