У Гомелі затрымалі яшчэ аднаго хлопца, які падняў нацыянальны сцяг на плошчы Леніна ў жніўні
У Гомелі знайшлі і затрымалі яшчэ аднаго ўдзельніка замены сцягоў на плошчы Леніна, паведамляе МУС.
Фота: «Моцныя навіны»
Падзеі адбываліся 16 жніўня мінулага года. Да флагштока на плошчы Леніна падышлі некалькі пратэстоўцаў. Адзін з іх апусціў сцяг, іншы зняў яго з мацавання, скамячыў і павесіў на агароджу. Замест чырвона-зялёнага сцяга кампанія павесіла нацыянальны, бел-чырвона-белы сцяг.
Па гарачых слядах міліцыянеры затрымалі 23-гадовага мясцовага жыхара. Яго ўжо асудзілі за хуліганства і адправілі на два гады ў выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу.
Днямі аператыўнікі Гомельскага ўпраўлення ГУБАЗіК МУС затрымалі яшчэ аднаго ўдзельніка падзей — 22-гадовага жыхара абласнога цэнтра.
Завялі крымінальную справу.
0
0
0
0
0
0
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Хто такія гагаузы і чаму выступаюць у падтрымку Расіі
 11
«Трымайся, Ігарок, усім цяжка». Найлепшыя твіты тыдня
 2
Якімі кватэрамі і аўтамабілямі валодае сям'я Эйсмантаў?
 6
Еўрапол затрымаў групу грузінаў, якія кралі кнігі рускіх пісьменнікаў з еўрапейскіх бібліятэк
 3
Памерла Вольга Жураўлёва
 3
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера