Цягнікі, што ідуць з Беларусі ў Расію і назад, сталі спыняцца ў Оршы і Віцебску
Міжнароднае пасажырскае злучэнне паміж Беларуссю і Расіяй паэтапна аднаўляецца (рэйсы стартавалі 8 лютага). Цяпер на шляху руху цягнікоў вярнулі прыпынкі ў Віцебску і Оршы, паведамляюць «Мінск-Навіны».
Прыпынак для пасадкі/высадкі пасажыраў на станцыі Орша — Цэнтральная дазволены фірмовым цягнікам Мінск — Масква і Калінінград — Масква.
Акрамя таго, цягнік Калінінград — Санкт-Пецярбург, адпраўленнем з Санкт-Пецярбурга з 22 лютага, а з Калінінграда з 24 лютага будзе рабіць прыпынак для пасадкі/высадкі пасажыраў на станцыі Віцебск.
А цягнік Калінінград — Адлер — адпраўленнем з Калінінграда з 22 лютага, а з Адлера з 25 лютага 2021 года — будзе спыняцца на станцыях Мінск-Пасажырскі і Орша-Цэнтральная.
0
0
0
0
0
0
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Памерла Вольга Жураўлёва
 1
Ціханоўская збіраецца здзейсніць «доўгачаканы візіт»
 6
Ізраіль мяняе правілы ўезду для турыстаў
 1
Пяскоў: Падстаў для перамоваў з Украінай няма
 4
Расіянін знайшоў чужы пашпарт і паспрабаваў па ім вылецець з Мінска ў Ерэван. А раптам пашанцуе?
 1
WSJ: Пуцін, імаверна, не аддаваў прамы загад аб забойстве Аляксея Навальнага — пазіцыя амерыканскіх спецслужбаў
 3
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера