Знайсці
20.02.2021 / 15:52РусŁacБел

У ЗША кланавалі тхара, якога лічылі вымерлым

Амерыканскія навукоўцы паспяхова кланавалі чарнаногага тхара, які знаходзіцца пад пагрозай знікнення. Для стварэння клона быў выкарыстаны генетычны матэрыял асобіны, які замарозілі яшчэ ў 1988 годзе.

Фота BBC

Тхор з’явіўся на свет 10 снежня. Самку назвалі Элізабет Эн. Сурагатнай маці для Элізабет Эн стала самка звычайнага тхара. Гэта першы выпадак у ЗША кланавання жывёлы, якая знаходзіцца пад пагрозай вымірання.

Чарнаногі тхор — драпежнік, які ў асноўным харчуецца лугавымі сабачкамі. Праз барацьбу амерыканскіх фермераў з лугавымі сабачкамі, якія знішчалі пасевы, тхарам не хапала ежы, таму з XIX стагоддзя іх папуляцыя стала рэзка скарачацца.

Лугавыя сабачкі. Фота Depositphotos.com

У 1979 від прызналі вымерлым, але праз два гады у штаце Ваёмінг знайшлі папуляцыю са 130 асобін. Каб не дапусціць вымірання віда, навукоўцы злавілі 18 з іх, пасля чаго тхары былі памешчаныя ў спецыяльныя ўмовы, дзе яны пачалі даваць патомства.

У нас у Беларусі жыве тхор лясны, або чорны (Mustela putorius). Ëн шырока распаўсюджаны. Яго па-беларуску ў некаторыя мясцовасцях называюць яшчэ шашок.

На сённяшні дзень у ЗША налічваецца больш за тысячу асобін чарнаногага тхара. Згодна з класіфікацыяй Міжнароднага саюза аховы прыроды, гэты від знаходзіцца пад пагрозай знікнення. Мяркуецца, што стварэнне клонаў дапаможа аднавіць генафонд папуляцыі, піша BBC.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930