Знайсці
16.02.2021 / 10:40РусŁacБел

«Штадлер» з Гомеля праз 40 хвілін зламаўся і ўжо 2,5 гадзіны стаіць пад Жлобінам

Электрацягнік «Гомель — Мінск» ужо 2,5 стаіць на станцыі Хальч, паведамляе Tut.by.

Архіўнае фота. Tut.by

Гаворка ідзе пра «Штадлер», які выехаў з Гомеля а 7-й раніцы. Са слоў пасажыраў, цягнік праз 40 хвілін спыніўся на станцыі Хальч у Жлобінскім раёне і стаіць дагэтуль.

— Аб'явілі, што цягнік стаіць па тэхнічных прычынах. Спазняецца ўжо на 2,5 гадзіны. Насупраць мяне пара — у іх у 12.30 вылет з Мінска. Але паабяцалі, што, як толькі «Штадлер» прыбудзе ў Мінск, іх ужо будзе чакаць аўтобус — адвязе ў аэрапорт. Тым, хто не хоча чакаць, прапанавалі вярнуцца ў Гомель на іншым цягніку. — распавядае падрабязнасці Міхаіл.

— Цягнік міжрэгіянальных ліній бізнес-класа № 707 Гомель-Мінск, адпраўленнем з Гомеля 16 лютага 2021 года ў 7.00, у сувязі з тэхнічнай няспраўнасцю рухомага складу быў спынены на перагоне Салтанаўка — Хальч у 7.40, — паведамілі ў БЧ. — Беларускай чыгункай прымаюцца ўсе неабходныя меры па ліквідацыі няспраўнасці. Прыкладна цягнік прыбудзе ў Мінск са спазненнем на 2 гадзіны 30 хвілін. Беларуская чыгунка прыносіць свае прабачэнні пасажырам за прычыненыя нязручнасці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031