Знайсці
15.02.2021 / 09:54РусŁacБел

Па справе медыяменеджара Андрэя Аляксандрава людзей сталі масава выклікаць на допыты

Пра выклікі людзей у міліцыю на допыты праваабаронцам паведамілі з Мазыра і Калінкавічаў. Таксама дапытваюць людзей у Гомелі, піша spring96.org.

Усяго вядома пра тое, што ў Палескім рэгіёне мусяць дапытаць больш за дзесяць чалавек. Усе яны з’яўляюцца сведкамі ў так званай справе затрыманага журналіста і медыяменеджара Андрэя Аляксандрава.

Людзям задаюць каля 20 прыкладна аднолькавых пытанняў, якія тычацца аплаты штрафаў, прысуджаных падчас палітычных рэпрэсіяў за ажыццяўленне людзьмі сваіх правоў.

Таксама пытаюць пра тое, ці са сваёй ініцыятывы людзі ўдзельнічалі ў мірных сходах (паводле версіі ўладаў — «несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах»), просяць паказаць у месенджарах тэлефонаў ліставанне з фондам салідарнасці ByHelp.

Таксама запытваюцца, ці ведаюць людзі, каму яшчэ маглі дапамагчы ў сплаце штрафаў Аляксандраў альбо Злобіна.

Былы намеснік дырэктара інфармацыйнага агенцтва БелаПАН Андрэй Аляксандраў і ягоная дзяўчына Ірына Злобіна былі затрыманыя 12 студзеня.

Улады абвінавацілі іх у фінансаванні пратэснай дзейнасці праз аплату штрафаў і кошту знаходжання вязняў у месцах зняволення і распачалі крымінальную справу паводле артыкула 342 Крымінальнага кодэкса (арганізацыя групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930