Знайсці
15.02.2021 / 07:47РусŁacБел

Сёння — Грамніцы ў праваслаўных

Па надвор'і на Грамніцы варажылі, якая будзе вясна.

Католікі Грамніцы адзначалі 2 лютага, а сёння адзначаюць праваслаўныя. Царкоўная назва свята «Стрэчанне».

На Грамніцы ў цэрквах паляць свечкі. Іх называюць грамнічнымі, лічылася, што яны аберагалі хаты ад перуна і маланак.

Грамніцы — палавіна зіміцы, маразоў палавіцы.

Па надвор'і на Грамніцы варажылі, якая будзе вясна: «Як на Грамніцы певень нап’ецца вадзіцы, дык на Юр’я [6 мая] вол наесца травіцы».

Аднак сёння марозна, у Мінску чакаецца днём да мінус 13. І на бліжэйшы тыдзень прагназуюць моцныя маразы.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930