Знайсці
15.02.2021 / 07:38РусŁacБел

У М'янме сотні тысяч людзей выйшлі на акцыі пратэсту супраць хунты

Сотні тысяч чалавек выйшлі на вуліцы М'янмы, дзе нядзеля стала дзявятым днём пратэстаў супраць нядаўняга перавароту. Тым часам, новыя вайсковыя ўлады спрабуюць стрымаць страйк дзяржслужачых, які можа перашкодзіць ім кіраваць краінай, паведамляе «Голас Амерыкі».

Увечары ў дзелавой сталіцы краіны, Янгоне, упершыню з перавароту 1 лютага была заўважаная бранятэхніка. 

Паводле мясцовых СМІ, у некаторых раёнах краіны спыніўся рух цягнікоў, пасля таго як персанал адмовіўся выйсці на працу. Тым часам вайскоўцы накіравалі салдат на электрастанцыі, дзе іх сустрэлі разгневаныя натоўпы.

Кампанія грамадзянскага непадпарадкавання пачалася ў знак пратэсту супраць перавароту, у выніку якога быў зрынуты цывільны ўрад на чале з Аун Сан Су Чжы. Першымі да пратэсту далучыліся дактары, але цяпер ён закрануў цэлы шэраг урадавых ведамстваў.

Хунта загадала дзяржслужачым вярнуцца да працы, прыстрашыўшы прыняць супраць іх меры. Вайскоўцы праводзяць начныя масавыя арышты, а ў суботу надзялілі сябе паўнамоцтвамі затрымліваць людзей і абшукваць прыватную ўласнасць.

Тым не менш, сотні чыгуначнікаў узялі ўдзел у дэманстрацыях у Янгоне ў нядзелю, нягледзячы на загады паліцыі, якая патрабавала вярнуцца да працы.

Салдаты былі скіраваныя на электрастанцыі ў паўночнай правінцыі Качын, што прывяло да канфрантацыі з дэманстрантамі, якія вырашылі, што вайскоўцы хочуць адключыць электрычнасць, каб праводзіць начныя арышты.

З надыходам ночы салдаты ўжылі вадамёты, каб разагнаць дэманстрантаў каля электрастанцыі ў адміністрацыйным цэнтры Качына — горадзе М'ічына.

Некалькі энергетычных прадпрыемстваў у Янгоне заявілі, што адмовяцца адключаць электрычнасць, і выказалі падтрымку дэманстрантам.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930