У Смаргоні п'яная дзяўчына скрала і паспела разбіць чужы аўтамабіль, пакуль гаспадар хадзіў у краму
Здарэнне адбылося каля 21:00 у панядзелак.
31-гадовая дзяўчына была ў той час каля крамы па вуліцы Леніна.
У гэты час да крамы пад'ехаў 34-гадовы мужчына. Ён выйшаў з машыны літаральна на пару хвілін, таму вырашыў не замыкаць яе, а ключы таксама пакінуў у замку запальвання, паведамляе абласная міліцыя.
Жанчына хуценька села ў аўтамабіль і паехала. Праўда, на найбліжэйшым павароце яна не справілася з кіраваннем і трапіла ў ДТЗ.
Праз некалькі хвілін гаспадар машыны выйшаў з крамы і ўбачыў, што яго транспартны сродак знаходзіцца зусім у іншым месцы. пазваніў у міліцыю, жанчыну затрымалі.
0
0
0
0
0
0
Ваўка, які наводзіў страх на вуліцах Віцебска, забілі
 3
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Лукашэнка абурыўся выпускнымі на лімузінах
 9
На вуліцах Мінска пабачылі новыя аўтазакі ФОТАФАКТ
 3
«Яшчэ адзін кавалачак мазаікі». МЗС Германіі асудзіла прызнанне Deutsche Welle экстрэмісцкім фармаваннем
 1
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера