Знайсці
10.02.2021 / 13:52РусŁacБел

Пяскоў апісаў выраслую смяротнасць словамі «суровая рэальнасць пандэміі»

У Расіі сапраўды прыкметна вырасла смяротнасць на фоне пандэміі, але гэта — «суровая рэальнасць», з якой сутыкнуліся ўсе краіны свету. Пра гэта заявіў прэс-сакратар прэзідэнта Дзмітрый Пяскоў, піша РБК.

«Наша сістэма аховы здароўя спрацавала сапраўды вельмі эфектыўна і даказала свой мабілізацыйны высокі патэнцыял і надзейнасць. А павышаная смяротнасць з'явілася практычна ва ўсіх краінах свету ў 2020 годзе, і, на жаль, узровень гэтай смяротнасці вышэйшы, чым дапушчальны. Але гэта суровая рэальнасць пандэміі, таму з ёй, на жаль, сутыкнуліся ўсе краіны свету», — сказаў Пяскоў.

Пяскоў падкрэсліў, што павышаная смяротнасць была выкліканая не толькі самім COVID-19, але і яго наступствамі.

Разыходжанні ў даных аб захворванні і смяротнасці, якія паступаюць з рэгіянальных аператыўных штабоў, Пяскоў патлумачыў «спецыфікай рэгіёнаў».

«Я не бяруся вам даваць дакладныя матэматычныя тлумачэнні, прапаную зыходзіць з таго, што ўжо было сказана [віцэ-прэм'ерам па пытаннях сацыяльнай палітыкі] Таццянай Голікавай», — сказаў на заканчэнне ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера