Знайсці
08.02.2021 / 19:27РусŁacБел

Кавід: у снежні смяротнасць у Маскве вырасла на 56%

Практычна ўся залішняя смяротнасць у Маскве ў снежні 2020 года тлумачыцца памерлымі ад COVID-19, паведамляе РБК.

У снежні 2020 года ў Маскве памерла на 5988 чалавек больш, чым у тым жа месяцы годам раней, паведамілі ў Дэпартаменце аховы здароўя горада. Усяго было зарэгістравана 16 546 смерцяў, што на 56% больш, чым у снежні 2019 года.

«COVID-19 у снежні ў якасці асноўнай або спадарожнай прычыны смерці адзначаны ў 5891 выпадку. Такім чынам, смяротнасць ад каранавіруса пакрывае амаль усю залішнюю смяротнасць», — гаворыцца ў паведамленні Дэпартамента.

Ад COVID як ад асноўнай прычыны смерці ў снежні памёр 5251 чалавек, 640 чалавек у снежні памерлі ад іншых прычын, але са станоўчым тэстам на каранавірус.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930