Палітвязень, студэнт і супрацоўнік КДБ Ян Салановіч з'ехаў з Беларусі праз 12 гадзін пасля вызвалення
Яну Салановічу 21 год, ён вучыўся на інжынера ў БДУІР. 1 лістапада яго затрымалі на нядзельным мірным маршы ў Курапаты, пасля чаго пачалі бясконца накідваць суткі. Агулам набегла 114 сутак.
Рэч у тым, што ўлетку Яна ўзялі на палову стаўкі ў Навукова-тэхнічны цэнтр Камітэта дзяржаўнай бяспекі, а прызнанне ў наведванні 15 мітынгаў ён даў у КДБ — гэта і стала падставай для судовага канвеера.
У ізалятары Салановічу стваралі невыносныя ўмовы, не пускалі на прагулкі, месяц ён не быў у душы.
Але 25 студзеня хлопца адпусцілі з Акрэсціна без тлумачэння прычын, хаця ён меў выйсці толькі 23 лютага.
Як стала вядома «Нашай Ніве», Ян выехаў з краіны.
«Так, знаходжуся за мяжой. Выехаў з Беларусі цягам 12 гадзін пасля вызвалення», — сказаў нам Салановіч.
Хлопец працаваў у КДБ і хадзіў на Маршы. Цяпер яму бясконца даюць суткі
Былога студэнта Яна Салановіча, які сядзеў на сутках з 1 лістапада, нечакана выпусцілі з Акрэсціна
0
0
0
0
0
0
У Віцебску інваліда аштрафавалі за фота бюлетэняў — жанчына патлумачыла, што хацела дома пачытаць пра кандыдатаў
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Беларуску згвалтавалі на Балі, падазраецца расеец
 8
Макрон зноў загаварыў пра адпраўку войскаў ва Украіну
 1
У Мінску за прастытуцыю затрымалі 14-гадовую школьніцу
 7
У Віцебску інваліда аштрафавалі за фота бюлетэняў — жанчына патлумачыла, што хацела дома пачытаць пра кандыдатаў
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера