Знайсці
02.02.2021 / 08:23РусŁacБел

У Львове слізкія вуліцы пасыпаюць кававай гушчай 

У Львове 1 лютага ўпершыню выкарысталі кававую гушчу для барацьбы з галалёдам, піша ВВС.

Фота city-adm.lviv.ua.

«У краінах Скандынавіі і Еўропы так змагаюцца з галалёдам у парках. Я падумала: чаму б так не зрабіць у нас. Львавяне любяць піць каву, ёсць вялікая сетка кавярняў, таму ўзнікла ідэя паспрабаваць», — распавяла дарадца мэра ўкраінскага горада Ірына Оршак.

Яна адзначыла, што кававая гушча валодае абразіўнымі ўласцівасцямі і паляпшае якасць глебы.

Эксперымент з кававай гушчай пачаўся ў Львове 1 лютага і працягнецца, пакуль будзе галалёдзіца, мінімум некалькі тыдняў.

Фота city-adm.lviv.ua.

Мясцовыя эколагі сцвярджаюць, што кававая гушча экалагічна бяспечная і не шкодзіць газонам і караням дрэў.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930