Знайсці
01.02.2021 / 07:40РусŁacБел

Генпракурор прапанаваў жорстка караць за пашырэнне «экстрэмісцкіх поглядаў і сімволікі»

Генеральная пракуратура прапануе ўнесці шэраг змяненняў у Крымінальны кодэкс, якія робяць больш жорсткай адказнасць за экстрэмізм. Пра гэта ў эфіры тэлеканала СТБ заявіў кіраўнік ведамства Андрэй Швед.

Паводле яго слоў, некаторыя артыкулы кодэкса трэба дапоўніць нормамі аб тым, што «крымінальнай адказнасці будуць падлягаць не толькі арганізатары экстрэмісцкіх фарміраванняў і іх кіраўнікі, але і любыя ўдзельнікі». Пакаранне таксама павінна распаўсюджвацца на тых, хто фінансуе «экстрэмісцкія фармаванні» і спрыяе іх дзейнасці, мяркуе Швед.

Генпракурор заявіў, што пад садзейнічаннем ён мае на ўвазе навучанне людзей, распаўсюд сярод іх «экстрэмісцкіх поглядаў і сімволікі». Гаворка ідзе аб дзеяннях, скіраваных на «дэстабілізацыю грамадскай абстаноўкі, парушэнне грамадскага парадку і іншыя супрацьпраўныя і негатыўныя наступствы», дадаў ён.

Паводле слоў Шведа, папраўкі прапануецца ўнесці не толькі ў закон аб процідзеянні экстрэмізму, але і ў шэраг іншых актаў заканадаўства.

Нагадаем, па артыкуле КК аб стварэнні экстрэмісцкага фармавання заведзеная крымінальная справа супраць Каардынацыйнай Рады Святланы Ціханоўскай.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031