На ўваходзе ў мінскі аэрапорт усім наведвальнікам будуць мераць тэмпературу
У Нацыянальным аэрапорце запусцілі сістэму цеплавізійнага кантролю, цяпер усім наведвальнікам у абавязковым парадку вымяраецца тэмпература.
«З 28 студзеня ў тэставым рэжыме пачынае працаваць сістэма на ўваход у аэравакзальны комплекс Нацыянальнага аэрапорта Мінск», — паведамляе «Інтэрфакс».
Пры выяўленні анамальнай тэмпературы спрацоўвае сігнал, чалавеку з падвышанай тэмпературай прапануюць прайсці медыцынскі агляд.
У сувязі з новай сістэмай трапіць у аэрапорт можна толькі праз ўваходы ў сектары прылёту 1-2 (1 паверх) і сектары вылету 3-4 (2 паверх, эстакада). Астатнія ўваходы для наведвальнікаў зачыненыя. Пры гэтым на выхад абмежаванняў няма: тэрмінал можна пакінуць праз любы выхад.
0
0
0
0
0
0
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Зяленскі правёў пасяджэнне Стаўкі ў Харкаве
 4
25 гадоў таму прайшлі прэзідэнцкія выбары без Лукашэнкі. Кандыдат Чыгір быў у СІЗА, Пазняк — за мяжой
 31
Збеглы польскі суддзя Шміт выпадкова выклаў у тэлеграм свае кантакты. ГУБАЗіК і Артур Гайко таксама ёсць
 8
Беларусы хваляцца ў твітары сваімі праваламі
 6
Якія краіны сёлета найбольш інвеставалі ў Беларусь
 1
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера