Знайсці
27.01.2021 / 08:50РусŁacБел

Энергетыкі аднаўляюць электрычнасць у 400 вёсках, у астатніх уключылі

Па стане на 6:00 27 студзеня вяліся работы па ліквідацыі праблем з электраэнергіяй у 402 населеных пунктах краіны.

Пра гэта паведаміла «Белэнерга» ў сваім тэлеграм-канале.

Дрэвы пад цяжарам снегу і наледзі нахіляліся да ліній электраперадачы. Абледзянелыя і заснежаныя правады не вытрымлівалі цяжару снегу, ад падаючых галінак і дрэў абрываліся. Усё гэта стала прычынамі адключэння электрычнасці.

Да аднаўленчых і рамонтных работ прыцягнутыя 1400 чалавек і 450 адзінак тэхнікі.

26 студзеня па тэрыторыі Беларусі прайшоў снежны цыклон «Ларс». Асноўны ўдар стыхіі прыйшоўся на Брэсцкую, Гродзенскую ды Гомельскую вобласці.

За мінулыя суткі энергетыкі аднавілі электразабеспячэнне 1800 населеных пунктаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031