Знайсці
25.01.2021 / 10:57РусŁacБел

Пачаўся суд над блогерам Паўлам Спірыным. Ён адмовіўся ад адваката

У Мінскім гарадскім судзе пачаўся разгляд крымінальнай справы супраць відэаблогера Паўла Спірына. На суд прыйшла вялікая колькасць людзей, у зале змясціліся каля 50 чалавек. Каля 70 чалавек засталося стаяць па-за залай.

Фота БелаПАН

Паўла Спірына даставілі ў суд пад канвоем, ён знаходзіцца ў клетцы. У пачатку працэсу ён заявіў хадайніцтва аб адмове ад адваката, будзе абараняць сябе сам. «Адмова ад адваката не звязаная з маім матэрыяльным становішчам», — сказаў Павел. Суд пастанавіў задаволіць хадайніцтва, піша «Радыё Свабода».

Спірын таксама заявіў, што не давярае пракурору і выступіў з хадайніцтвам аб выкліку ў суд сведак, якія выказвалі сваю думку пра ягоны фільм і якіх дапытвала следства.

Відэаблогера абвінавачваюць паводле арт. 130 Крымінальнага кодэкса («Наўмысныя дзеянні, накіраваныя на ўзбуджэнне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці па прыкмеце расавай, нацыянальнай, рэлігійнай, моўнай ці іншай сацыяльнай прыналежнасці).

Падставай для завядзення супраць яго крымінальнай справы стаў ягоны фільм «Грань» пра наркагандаль у Беларусі. Фільм быў занесены ў спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.

Паўла Спірына затрымалі 4 верасня, праз трое сутак выпусцілі і праз паўтара дня зноў затрымалі 9 верасня пасля таго, як ён апублікаваў новы відэаблог.

На мінулых выбарах Павел заявіў пра намер балатавацца кандыдатам у прэзідэнты. Аднак у ЦВК яго ініцыятыўнай групы не зарэгістравалі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031