Знайсці
25.01.2021 / 09:04РусŁacБел

Чыноўнікі прыдумалі, як заканадаўча «замацаваць статус» Усебеларускага народнага сходу

Чыноўнікі маюць намер на заканадаўчым узроўні замацаваць статус Усебеларускага народнага сходу. Для гэтага хочуць унесці змены ў заканадаўства аб рэспубліканскіх і мясцовых сходах.

Аляксандр Лукашэнка ў пачатку снежня мінулага года заявіў, што Усебеларускі народны сход, на яго думку, трэба зрабіць канстытуцыйным органам, нагадвае Tut.by.

Змены з улікам практыкапрымянення маюць намер унесці ў Закон ад 12 ліпеня 2000 года №411-З «Аб рэспубліканскіх і мясцовых сходах». Гэта прадугледжана планам падрыхтоўкі законапраектаў на гэты год. Новаўвядзенні маюць намер падрыхтаваць да лістапада гэтага года, а ў сакавіку 2022-га прадставіць на разгляд парламенту.

У абгрунтаванні да плана падрыхтоўкі законапраектаў на 2021 год (яно маецца ў распараджэнні рэдакцыі) паказана, што ўнясенне змяненняў «абумоўлена неабходнасцю ўзмацнення аўтарытэту такога найважнейшага грамадскага інстытута ў абмеркаванні пытанняў рэспубліканскага значэння, як Усебеларускі народны сход, які з'яўляецца разнавіднасцю рэспубліканскага сходу».

«Уяўляецца апраўданым замацаваць статус Усебеларускага народнага сходу. Таксама неабходна пералічыць у законе канкрэтныя пытанні, якія разглядаюцца на Усебеларускім народным сходзе, вызначыць юрыдычную сілу рашэнняў, якія прымаюцца ім, перыядычнасць правядзення, а таксама ўдакладніць ключавыя пытанні яго арганізацыі і правядзення», — гаворыцца ў абгрунтаванні да плана падрыхтоўкі законапраектаў на гэты год.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930