Знайсці
20.01.2021 / 17:17РусŁacБел

Міліцыя Дзяржынска шукае «інфармацыю кампраметуючага характару» праз электрасеткі

Цікавы дакумент у Рэдакцыю даслалі чытачы з Дзяржынска. У ім сказана, што міліцыя праводзіць праверку ўдзельнікаў несанкцыянаваных акцый і просіць перадаць у органы інфармацыю пра запазычанасць па аплаце за электраэнергію, парушэнні пажарнай бяспекі і іншыя кампраметуючыя факты.

У спіс трапілі тыя, хто прыцягваўся па артыкуле 23.34. Вядома, што па асобных адрасах сёння наведваліся з праверкай «па запыце міліцыі».

«Прыходзілі з Энергазбыту. Паглядзелі паперу на аплату, сказалі, што ўсё выдатна», — распавёў адзін з фігурантаў спісу.

«Наша Ніва» звярнулася да кіраўніка Дзяржынскага РАУС Яўгена Жылінскага, але ён адмовіўся ад каментараў.

Сітуацыю праяснілі ў прэс-службе УУС Мінаблвыканкама.

«Супрацоўнікі Дзяржынскага РАУС працуюць у межах прававога поля», — коратка паведамілі там.

НЛ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031