Знайсці
20.01.2021 / 12:48РусŁacБел

СК прыпыніў праверку па справе ксяндза Вячаслава Барка

Пра гэта пробашч расонскага касцёла паведаміў у сацыяльных сетках.

Фота «Радыё Рацыя»

Менавіта з нагоды паведамленняў, размешчаных у інтэрнэце, 12 лістапада яго дапытвалі ў раённым аддзеле Следчага камітэта ў Расонах, а потым распачалі праверку зместу блогаў на YouTube, Facebok і Instagram.

Цяпер праверка прыпынена, распавёў Вячаслаў Барок. «Дастаўлена мне паведамленне ад Следчага камітэта: правядзенне праверкі па факце распаўсюджвання праз Сеціва ў адкрытым доступе матэрыялаў, якія могуць змяшчаць заклікі на распальванне экстрэмізму, прыпынена», — напісаў ён.

Падставай для прыпынення праверкі стала «неатрыманне вынікаў экспертызы», гаворыцца ў лісце са Следчага камітэта. Інакш кажучы, тэрміны праверкі скончыліся, а падставаў, каб абвінаваціць ксяндза Вячаслава Барка «ў экстрэмізме», у следчых няма.

Ці будзе праверка адноўлена па выніках экспертызы, калі яны будуць вядомыя, ксяндзу не паведамілі. Але прыпыненне праверкі ён лічыць добрым знакам, падкрэслівае Вячаслаў Барок у сваім звароце да сваіх прыхільнікаў у сацыяльных сетках.

Ксёндз Барок, які адсядзеў 10 сутак: Уражвала, калі мяне прымалі з аўтаматамі і аўчаркамі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031