Знайсці
20.01.2021 / 11:51РусŁacБел

Зніклы ў кастрычніку заснавальнік Alibaba з'явіўся на публіцы

Заснавальнік Alibaba Джэк Ма, які з восені мінулага года на некалькі месяцаў знік з публічнага поля, узяў удзел у цырымоніі ўручэння прэміі сельскім настаўнікам уласнага імя, піша Global Times.

Ма, які не з'яўляецца на публіцы з кастрычніка, выступіў на дабрачынным мерапрыемстве па відэасувязі. Ён заклікаў падтрымліваць настаўнікаў і кітайскую сістэму адукацыі.

У кастрычніку ён раскрытыкаваў палітыку ўладаў краіны ў дачыненні да бізнэсу, заявіўшы, што «пастаянны кантроль можа задушыць інавацыі» ў краіне. Пасля гэтага нацыянальны рэгулятар заблакаваў IPO (працэдуру выхаду на біржу) адной з кампаній Ма — фінтэх-карпарацыі Ant Group.

З-за таго, што Ма ўвесь гэты час не выступаў на публіцы, у бізнэс-колах з'явіліся чуткі пра тое, што на яго аказваецца ціск з боку ўладаў. Дапускалася, што мільярдэр стаў фігурантам крымінальнай справы, як раней бывала з некаторымі бізнэсоўцамі, якія наважыліся адкрыта крытыкаваць дзяржаўны лад.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031