Знайсці
18.01.2021 / 11:32РусŁacБел

Актывіст з Лідскага раёна Вітольд Ашурак асуджаны на 5 гадоў калоніі 

Яго абвінавачвалі па артыкулах 342 ч. 1 (Удзел у групавых дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак) і 364 (Гвалт у дачыненні да супрацоўніка міліцыі).

Фота з фэйсбука

Суд над актывістам з Бярозаўкі пачаўся 28 снежня ў Лідзе і праходзіў у закрытым рэжыме. Сёння быў вынесены прысуд — пяць гадоў калоніі агульнага рэжыму.

Суддзя Максім Філатаў таксама пастанавіў «пасведчанне БНФ — доказ злачынства — знішчыць».

Фота з фэйсбука Юрыя Губарэвіча

Фота з фэйсбука Юрыя Губарэвіча

Вітольда Ашурка спачатку затрымалі ўвечары 9 жніўня, але праз некалькі дзён адпусцілі, калі па ўсёй краіне пасля хвалі пратэстаў вызвалялі зняволеных удзельнікаў пратэстаў.

Потым яго забралі 19 верасня і асудзілі на 30 дзён арышту ў адміністрацыйных справах за ўдзел у 8 мітынгах. Аднак праз месяц Ашурка не выпусцілі, бо завялі на яго крымінальныя справы.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930