Знайсці
15.01.2021 / 23:01РусŁacБел

Афіцыйная статыстыка: Больш за палову беларусаў зарабляе менш за 860 рублёў «чыстымі»

Паводле звестак аб медыяннай заработнай плаце за лістапад 2020 года, 54,3% работнікаў у Беларусі атрымлівалі зарплату менш за 1 тысячу рублёў да выплаты падаткаў. Пасля выплаты падаткаў гэтая сума складае 860 рублёў. Па сённяшнім курсе гэта 337 даляраў.

У гэтую статыстыку не ідуць паказчыкі мікраарганізацый і малых арганізацый без ведамаснай падпарадкаванасці.

Размеркаванне колькасці работнікаў па памерах налічанай заработнай платы да выплаты падаткаў склалася наступным чынам: да 300 рублёў атрымлівалі 1,7% работнікаў, ад 300,1 да 400 рублёў — 3,7%, ад 400,1 да 1000 рублёў — 48,9%. 25,9% — работнікаў, чый заробак склаў ад 1000,1 да 1500 рублёў. Вышэй гэтай сумы, але ў межах 2000, атрымлівалі 10,3% работнікаў. Да 3000 рублёў — 5,9%, да 5000 рублёў — 2,3%, да 7000 рублёў — 0,6%, да 10 000 рублёў — 0,4% і вышэй гэтай сумы — 0,3%.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930