Знайсці
15.01.2021 / 08:24РусŁacБел

З затрыманым журналістам Андрэем Аляксандравым на Акрэсціна сустрэлася адвакатка

Адвакат затрыманага журналіста Андрэя Аляксандрава Вольга Карпушонак увечары 14 студзеня змагла сустрэцца з падабаронным падчас допыту ў ізалятары часовага ўтрымання ў 1-м завулку Акрэсціна ў Мінску, перадае БелаПАН.

«Андрэй жывы-здаровы, умовы нармальныя, націску не аказваюць», — паведаміла адвакатка.

Паводле яе слоў, 15 студзеня каля 13-й гадзіны мінае трое сутак з моманту затрымання, пасля чаго Аляксандрава павінны адпусціць альбо пакінуць пад вартай.

Аляксандраў быў затрыманы 12 студзеня як падазраваны па крымінальнай справе, распачатай паводле арт. 342 КК (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх).

«Згаданы грамадзянін затрыманы ў сувязі з высвятленнем дачынення да дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, што адбыліся на тэрыторыі Мінска», — паведаміла на наступны дзень афіцыйны прадстаўнік УСК па Мінску Кацярына Гарлінская.

Затрыманая таксама дзяўчына Аляксандрава Ірына Злобіна.

14 студзеня ў офісе БелаПАН, дзе Аляксандраў у 2014-2018 гадах працаваў намеснікам дырэктара, прайшоў вобшук. Канфіскаваная частка тэхнікі і носьбітаў інфармацыі. У пастанове на вобшук таксама фігураваў артыкул 293 КК (Масавыя беспарадкі).

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031