Знайсці
06.01.2021 / 09:32РусŁacБел

Пасол Мезенцаў назваў тэрміны пастаўкі расійскай вакцыны ў Беларусь

ТАСС

Пастаўкі расійскай вакцыны ад каранавіруса COVID-19 Беларусі вызначаны на студзень — сакавік. Пра гэта паведаміў у аўторак журналістам пасол Расіі Дзмітрый Мезенцаў, піша ТАСС.

«Некалькі дзён таму, да Новага года, пачалася масавая вакцынацыя грамадзян Беларусі [вакцынай «Спадарожнік V»]. Вызначаныя ў рамках дагавора ўжо пастаўкі вакцыны на студзень — люты — сакавік. Больш за тое, мы чакаем у лютым — сакавіку сумесную вытворчасць вакцыны на тэрыторыі Беларусі», — сказаў расійскі дыпламат.

Мезенцаў выказаў упэўненасць, што прагноз беларускіх уладаў аб вакцынацыі 1,2 млн грамадзян «будзе рэалізаваны ва ўзаемадзеянні з расійскім бокам».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031