Знайсці
16.12.2020 / 15:52РусŁacБел

Закрываецца гарадскі часопіс «Большой»: цяжкае становішча па ўсіх франтах

Гарадскі часопіс «Большой» спыніў свой выхад. Прычына — у фінансавых цяжкасцях.

«Праблемы пачаліся праз каранавірус. Часопіс жа распаўсюджваецца ў рэстаранах, кафэ, а там амаль не стала наведнікаў. Наклад апошнія месяцы складаў 10-13 тысяч асобнікаў, але мы сыходзілі ў страшэнны мінус», — расказвае галоўны рэдактар «Большого» Дзмітрый Навіцкі.

Дзмітрый кіруе таксама крэатыўным агенцтвам «Ідэя кансалт», таму касцяк каманды, які выдаваў глянец, працягне працу там. На фрыланс адпусцілі толькі дызайнера. 

«Большой» выдаваўся з 2010 года. Ён пазіцыянаваў сябе як «часопіс для думаючых людзей». Там друкаваліся вялікія інтэрв’ю, публіцыстычныя калонкі, аналітыка.

«Шкада, што закрываем, але няма іншага выйсця, не можам пацягнуць па грашах. Часопіс заўсёды быў плюс-мінус датацыйным прадпрыемствам. Мусіць, стаміліся змагацца. Трэба ўзяць паўзу, перадыхнуць, бо цяжкае становішча па ўсіх франтах. Пасля, напэўна, будзем пераабувацца ў лічбавы фармат», — падзяліўся галоўны рэдактар.

НЛ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031