Знайсці
14.12.2020 / 09:27РусŁacБел

Памёр майстар шпіёнскіх раманаў Джон ле Карэ

Брытанскі пісьменнік Джон ле Карэ (сапраўднае імя — Дэвід Корнуэл) памёр на 90-м годзе жыцця.

curtisbrown.co.uk

Прычынай смерці называецца непрацяглая хвароба, не звязаная з COVID-19. Сям'я пісьменніка ўдакладніла, што ён хварэў на пнеўманію.

Джон ле Карэ нарадзіўся 19 кастрычніка 1931 года ў горадзе Пул. Вайсковую службу праходзіў у складзе брытанскага разведвальнага корпуса ў Аўстрыі. Супрацоўнічаў з брытанскай службай бяспекі (MI5) і ўкараніўся ў суполку левых. У 1958 годзе ле Карэ перайшоў на штатную працу ў ведамства. Пазней ён пачаў працаваць у разведслужбе MI6.

Усяго за сваю кар'еру ле Карэ напісаў некалькі дзясяткаў апавяданняў і 25 шпіёнскіх раманаў. Самыя вядомыя — «Рускі дом», «Шпіён, выйдзі прэч!», «Шпіён, які прыйшоў з холаду», «Маленькая барабаншчыца»

Шмат яго прац былі экранізаваныя.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера